Парашутыстка захраснула на дрэве ў Маларыцкім раёне
14- 27.04.2025, 18:09
- 6,240

Дзяўчына вісела на вышыні блізу 12 метраў.
Інцыдэнт здарыўся сёння днём падчас планавых скачкоў з парашутам, якія выконвалі чальцы секцыі парашутнага спорту Берасцейскага аэраклуба.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Адну з парашутыстак падхапіў вецер і занёс у бок лесу. Стропы парашута ўчапіліся за дрэва, і дзяўчына засталася вісець на вышыні блізу 12 метраў.
Ратавальнікі пры дапамозе альпінісцкай амуніцыі дапамаглі спусціць спартоўку на зямлю, дзе яе агледзеў медсупрацоўнік аэраклуба. Дзяўчына не пацярпела і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.