«Польшча можа адказаць Лукашэнку закрыццём мяжы»
11- 27.04.2025, 20:31
- 17,592

Сітуацыя абвастрыцца ўжо восенню.
150 тысячаў пакістанцаў, якіх Лукашэнка запрасіў у Беларусь, яшчэ не даехалі, але ўжо відаць рэзкая рэакцыя.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што абмяркоўваў з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Ці баіцца Польшча магчымасці прыбыцця такой колькасці мігрантаў у Беларусь?
Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з беларускім палітолагам Змітром Балкунцом:
– Відавочна, што баіцца і ацэньвае гэтыя рызыкі. Польшча мае магчымасці здушыць такую актыўнасць рэжыму Лукашэнкі шляхам перакрыцця мяжы.
Пакуль яны ацэньваюць гэтыя рызыкі, але патэнцыйна сітуацыя можа абвастрыцца, напрыклад, позняй восенню, калі Лукашэнка і Пуцін плануюць чарговыя вайсковыя вучэнні, што само сабой з'яўляецца пагрозай для рэгіянальнай бяспекі.
Магчыма, да таго часу Лукашэнка сапраўды завязе мігрантаў з Пакістана. А можа, гэта была проста гісторыя ў ягоным стылі: проста языком пачасаць, як ён любіць рабіць. Але ўсё роўна рызыкі ёсць.