Беларусаў на гэтым тыдні чакаюць пяць выходных
4- 28.04.2025, 12:52
- 9,918

Сапраўдны міні-адпачынак.
У красавіку-траўні 2025 года непрацоўнымі днямі з'яўляюцца:
29 красавіка - Радаўніца (паводле календара праваслаўнай канфесіі),
1 мая - Свята працы,
9 мая - Дзень Перамогі.
Рабочы дзень 28 красавіка (панядзелак) перанесены на суботу 26 красавіка.
Выходзіць, што на гэтым тыдні днямі адпачынку будуць 28 (панядзелак), 29 (аўторак) красавіка, 1 траўня (чацвер), а таксама 3 і 4 траўня (субота і нядзеля).