28 красавiка 2025, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя выдаткі ў свеце дасягнулі рэкордных 2,7 трыльёна даляраў

7
Вайсковыя выдаткі ў свеце дасягнулі рэкордных 2,7 трыльёна даляраў

Гэта больш, чым у часы Халоднай вайны.

Сусветныя вайсковыя выдаткі дасягнулі 2,72 трлн. даляраў у 2024 годзе, павялічыўшыся на 9,4% у параўнанні з мінулым годам, піша Reuters. Гэта самы рэзкі гадавы рост з часоў заканчэння Халоднай вайны, паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI).

Больш за 100 краін свету павялічылі свае вайсковыя бюджэты ў 2024 годзе. Экспэрты SIPRI адзначаюць, што ўрады ўсё часцей аддаюць прыярытэт вайсковай бяспецы, часта за кошт іншых бюджэтных сфер, што можа мець значныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы для грамадства ў найбліжэйшыя гады.

Вайна ва Украіне і сумневы ў прыхільнасці ЗША альянсу NАТО прывялі да росту вайсковых выдаткаў у Еўропе (уключаючы Расею) на 17%. Еўрапейскія вайсковыя бюджэты перавысілі ўзровень, зафіксаваны на момант заканчэння Халоднай вайны.

Вайсковыя выдаткі Расеі дасягнулі прыкладна 149 млрд даляраў у 2024 годзе, што на 38% больш, чым у 2023 годзе, і ўдвая больш за ўзровень 2015 года. Гэта 7,1 адсотка ВУП Расеі і 19 адсоткаў усіх дзяржаўных выдаткаў.

Агульныя вайсковыя выдаткі Украіны выраслі на 2,9% і дасягнулі 64,7 млрд даляраў, што складае 43% ад расейскіх выдаткаў. Пры гэтым Украіна выдаткоўвае на абарону 34% ВУП - самы высокі паказчык сярод усіх краін у 2024 годзе.

Вайсковыя выдаткі ЗША выраслі на 5,7% і дасягнулі 997 млрд даляраў, што складае 66% ад агульных выдаткаў NАТО і 37% ад сусветных вайсковых выдаткаў мінулага года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках