28 красавiка 2025, панядзелак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаюць завод, які выпускаў знакамітыя лыжы «Целяханы»

12
Прадаюць завод, які выпускаў знакамітыя лыжы «Целяханы»

Cтартавая цана – 2,08 млн рублёў.

Целяханскі завод сталярных вырабаў, які працуе ў Беларусі ўжо 45 гадоў, паспрабуюць прадаць на таргах 26 траўня. Са звестак гандлёвай пляцоўкі ЗАТ «Белрэалізацыя», стартавы кошт – 2,08 млн рублёў. Прадпрыемства знаходзіцца ў працэдуры санацыі з 2017 года, піша Office Life.

Найноўшая гісторыя завода, які калісьці выпускаў вядомыя на ўвесь СССР лыжы пад брэндам «Целяханы», вельмі няпростая, і не выключана, што ў выніку яна закончыцца ліквідацыяй прадпрыемства.

У 2017 годзе яго прызналі эканамічна неплатаздольным і прызначылі санацыю да лютага 2020-га, якую пазней працягнулі яшчэ на пяць гадоў. У пачатку працэдуры фінансавага аздараўлення завінавачанасць завода ацэньвалася на суму крыху больш за 1,36 млн рублёў. У 2023 годзе ў Мінэканомікі казалі, што яго аздараўленне паспяхова рухаецца.

Але на 1 студзеня 2025-га «старыя» пазыкі склалі каля 1,05 млн. Прычым прадпрыемства не толькі не выплаціла запазычанасць, але і назапасіла новую. Як высветліў Эканамічны суд Берасцейскай вобласці, у красавіку агульная сума крэдыторскай запазычанасці ўжо складала 2,85 млн. І 78% гэтай запазычанасці - пратэрмінаваная.

За гады санацыі завод прайшоў мадэрнізацыю і пачаў выпускаць быццам бы запатрабаваную прадукцыю: вокны, дзверы, драўляную ашалёўку, дошкі для падлогі і г.д. Але, відавочна, памылкай было тое, што пакупнікамі 80-90% гэтай прадукцыі доўга былі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у вышэйшую арганізацыю - ДА «Брэстаблсельбуд».

У выніку прадпрыемства не развівала рынкі збыту - там доўгі час наогул не было службы маркетынгу. А пакупнікі прадукцыі самі залежалі ад замежнага фінансавання і не заўсёды маглі разлічыцца з завінавачанасцю.

У выніку суд ухваліў прапанову крэдытораў (амаль палову агульнай сумы завод павінен Белінвестбанку) - паспрабаваць прадаць завод як маёмасны комплекс разам з запасамі сыравіны, гатовай прадукцыі і абсталяваннем. На гэта прадпрыемству далі год - да канца сакавіка 2026 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках