У Польшчы адрэагавалі на вайсковыя «вучэнні» РФ і Беларусі
12- 28.04.2025, 15:50
- 3,178

«Вучэнні» запланаваныя на верасень.
Намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчык заявіў у каментары RMF24, што ягоная краіна адрэагуе на расейска-беларускія вучэнні «Захад», якія запланаваныя на верасень.
Паводле ягоных слоў, у Польшчы адбудуцца «маштабныя манеўры», як польскія, так і NАТО.
- Польшча адрэагуе на вучэнні «Захад», якія адбудуцца ў Беларусі, адэкватным чынам з польскага боку. У Польшчы пройдуць буйныя вучэнні Польшчы і NАТО, буйныя манеўры.
Адзначым, што РФ і Беларусь у верасні 2025 года плануюць правесці маштабныя супольныя вайсковыя вучэнні «Захад».