29 красавiка 2025, aўторак, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны УСУ зрываюць лагістыку і пазбаўляюць расейцаў сувязі на Купянскім кірунку

Дроны УСУ зрываюць лагістыку і пазбаўляюць расейцаў сувязі на Купянскім кірунку

Майстэрства ўкраінскіх байцоў патрапіла на відэа.

Украінскія ваяры нанеслі ўдар па лагістыцы і сувязі расейскіх акупантаў на Купянскім кірунку. УСУ знішчылі аўтамабільную тэхніку, склады і сродкі сувязі ворага.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца».

Сур'ёзныя страты супраціўніку нанеслі байцы з падраздзялення беспілотных авіяцыйных сістэм «Фенікс» брыгады «Помста». Яны паспяхова знішчылі не толькі бранятэхніку, узбраенне і асабовы склад акупацыйнага войска РФ на Купянскім кірунку, але і сарвалі варожую лагістыку і пазбавілі расейцаў сувязі.

«На працягу мінулага тыдня яны знішчылі 19 грузавікоў супраціўніка, два склады гаруча-змазачных матэрыялаў і адзін з боепрыпасамі, а таксама камплект спадарожнікавай сувязі Starlink», - распавялі ў групоўцы войскаў.

Таксама дроны «Фенікса» злавілі два легкавыя аўтамабілі супраціўніка, бронемашыну «Тыгр», гаўбіцу 155 міліметраў «Мста-Б», мінамёт і радыёлакацыйную станцыю.

Дзяржаўная памежная служба прадэманстравала майстэрства байцоў «Фенікса» на відэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках