28 красавiка 2025, панядзелак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашыя дзеці-студэнты маршуюць начамі»

18
«Нашыя дзеці-студэнты маршуюць начамі»

Бацькі абураныя «начной зменай», на якую зганяюць іх дзяцей.

Хачу, каб уся краіна ведала: нашы дзеці-студэнты маршуюць начамі, напісала ў рэдакцыю Charter97.org чытачка Ганна.

Днямі мой сын-студэнт быў зусім замаркоціўся, пачала распытваць у яго, што ды як. А ён узяў ды і пажаліўся мне: “Мама, хутчэй бы ўжо прайшоў той парад! Ты ведаеш, што нас прымушаюць начамі маршаваць па вуліцах Менска?”

Нічога такоўскага, проста з 1-й да 3-й гадзіны ночы яны вучацца хадзіць нага ў нагу, трымаць роўна паставу і глядзець толькі ў правы бок. А раніцай а 8-й ужо мусяць сядзець на занятках. Менскіх студэнтаў не могуць прымусіць, а гаротнікаў з інтэрната будзяць і цэнтралізавана выводзяць на начныя заняткі. Адмовіцца практычна не магчыма. Калі ты не згодны, то лахі пад пахі ды высяляйся з інтэрната! Таму ўсе вельмі стаміліся, але ж вымушаныя наведваць “начную змену”.

У мяне аж мову заняло ад такіх навін. Не ведаю, чым я магу яму дапамагчы. Сказаць, каб не ішоў на заняткі – адлічаць, не пайсці на марш — выганяць з інтэрната. А мы фінансава не пацягнем арэнду нават пакоя ў сталіцы.

Колькі ж можна здзекавацца з нашых дзяцей? Яны ж найперш людзі, а не біямашыны, якія выконваюць функцыю жывых лялек на парадзе, каб пацешыць састарэлага дыктатара.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках