28 красавiка 2025, панядзелак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Прычынай найбуйнейшага ў гісторыі блэкаўта ў Еўропе можа быць кібератака

16
Financial Times: Прычынай найбуйнейшага ў гісторыі блэкаўта ў Еўропе можа быць кібератака

У краінах паралізаваны рух цягнікоў і парушаныя авіярэйсы.

У Еўропе адбыўся адзін з найбуйнейшых блэкаўтаў у гісторыі, які паралізаваў працу інфраструктуры ў некалькіх краінах. Расследуецца версія кібератакі як прычыны маштабных перабояў з электразабеспячэннем.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Financial Times.

У панядзелак, 28 красавіка, Гішпанія, частка Партугаліі і Францыі пацярпелі ад маштабнага адключэння электраэнэргіі, што спаралізавала рух цягнікоў, парушыла авіярэйсы, мабільную сувязь і працу святлафораў.

Маштабны блэкаўт, паводле папярэдніх ацэнак, быў адным з найбуйнейшых у найноўшай гісторыі Еўропы, калі больш за 10 ГВт попыту было адключана пасля поўдня паводле мясцовага часу.

Гішпанскі аператар электрасеткі паведаміў, што ўжо актываваў планы для аднаўлення энэргазабеспячэння ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі энэргетычнага сектара.

Спачатку былі адноўленыя сеткі на поўначы і поўдні краіны, што дазволіла паступова аднавіць энэргазабеспячэнне на ўсёй Пірынейскай паўвыспе.

Мільёны людзей ча ўсёй Іспаніі, у Мадрыдзе і Барсэлоне, засталіся без электрычнасці, а партугальскія СМІ паведамляюць, што адключэнне закранула ўсю паўвыспу.

Расследаванне магчымай кібератакі

Праблемы з электразабеспячэннем прывялі да часовага паралічу працы важных інфраструктур, такіх як вакзалы, аэрапорты і крамы.

У Мадрыдзе людзі выйшлі на вуліцы пасля таго, як былі эвакуаваныя станцыі метро, і закрыліся крамы і офісы. Галоўная ўправа дарожнага руху Гішпаніі заклікала кіроўцаў устрымацца ад паездак праз адсутнасць святлафораў.

У Францыі кароткачасова пацярпелі некаторыя рэгіёны, аднак электразабеспячэнне хутка аднавілася. Аператар RTE паведаміў, што збой адбыўся на Пірынейскай паўвыспе, а не ў Францыі, і зараз вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту, наконт магчымай кібератакі.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс склікаў крызісную нараду з чыноўнікамі і прадстаўнікамі нацыянальнай сеткі, а Нацыянальны інстытут кібербяспекі Гішпаніі даследуе магчымасць кібератакі як прычыну інцыдэнту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках