Бэсэнт: Адную з першых гандлёвых угод ЗША ўкладуць з Індыяй
6- 28.04.2025, 17:17
- 2,314

Угода можа быць укладзеная на гэтым ці наступным тыдні.
Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт заявіў, што адное з першых гандлёвае пагадненняў можа быць падпісанае з Індыяй.
- Я мяркую, што Індыя стане адным з першых гандлёвых пагадненняў, якія мы падпішам, - сказаў Бэсэнт.
Паводле слоў амерыканскага міністра, ад многіх вядучых партнёраў ЗША паступілі "вельмі добрыя" прапановы аб прадухіленні ўвядзення амерыканскіх мыт. Таксама былі "вельмі змястоўныя" перамовы з Японіяй.
Бэсэнт заявіў, што на мінулым тыдні віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс наведаў Індыю і казаў аб істотным прагрэсе Гандлёвае пагадненне можа быць укладзенае на гэтым ці наступным тыдні, сказаў ён.
Таксама міністр прывітаў крокі Кітая ў вызваленні некаторых тавараў ЗША ад мыт у адказ. Са слоў міністра, гэта паказала, што Пекін мае намер знізіць гандлёвую напружанасць з ЗША.
Бесэнта спыталі, ці плануе ён патэлефанаваць свайму калегу ў Кітай, каб пачаць перамовы.
- Паглядзім, што будзе з Кітаем. Гэта важна. Я думаю, што гэта нявыгадна для кітайскай стараны.