У Магілёўскай вобласці міліцыянты стралялі па аўтамабілі
2- 28.04.2025, 18:19
- 3,732

Відэа.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч з 27 на 28 красавіка ў Шклове. Як паведамляе МУС, супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу ВАЗа. Але той праігнараваў яго. І панёсся па дарозе «Ворша-Шклоў-Магілёў» на высокай хуткасці.
- Пасля неаднаразовых папярэджанняў аб выкарыстанні зброі інспектар зрабіў прыцэльныя стрэлы па колах. Аўто спынілі, - паведамляе МУС. - За стырном знаходзіўся 55-гадовы жыхар Аршанскага раёна, раней пазбаўлены права кіравання за нецвярозае кіраванне, з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,3 праміле.
Супрацоўнікі ДАІ склалі восем пратаколаў у дачыненні да кіроўцы. У тым ліку і за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыянтаў. Мужчына знаходзіцца ў ІЧУ, а яго аўто - на ахоўнай стаянцы.