З'явіўся спіс грамадзян Беларусі, якія ваююць у складзе УС РФ супраць Украіны
44- 28.04.2025, 18:31
- 12,026

На пачатак 2025 года ў шэрагах войска РФ знаходзілася не менш як 742 найміты з беларускімі пашпартамі.
На пачатак 2025 года ў шэрагах акупацыйнага расейскага войска знаходзілася не менш як 742 найміты з пашпартамі Рэспублікі Беларусь.
Пра гэта паведамляе ўкраінскі праект «Хачу жыць».
Паведамляецца, што гэты спіс можа быць не поўным, бо некаторыя грамадзяне Беларусі таксама маюць расейскі пашпарт і не ўлічваюцца як «легіянеры».
«Рэальная колькасць беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, цалкам можа быць рэкорднай», - заяўляюць у «Хачу жыць».
У «Хачу жыць» адзначылі, што відавочны і той факт, што ўдзел грамадзян Беларусі ў вайне супраць Украіны на баку РФ адбываецца з маўклівай згоды дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.







