28 красавiка 2025, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі з магілы дасталі астанкі бацькі Асада

14
У Сірыі з магілы дасталі астанкі бацькі Асада

Хафез Асад стаў кіраўніком Сірыі ў 1971 годзе і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці ў 2000-м.

Невядомыя ў камуфляжы дасталі з магілы астанкі бацькі зрынутага дыктатара Сірыі Башара Асада Хафеза Асада і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе Syria TV са спасылкай на фатаграфіі і відэа. Бацька Асада, які памёр у 2000 годзе, быў пахаваны ў сямейным маўзалеі ў горадзе Кардаха ў правінцыі Латакія.

На адным з відэа, апублікаваным сірыйскай газетай Zaman al-Wasl, паказана, як раскопваюць магілу, сцвярджае Syria TV. Відэа знятае 17 красавіка, сцвярджае выданне.

У мінулым снежні, пасля звяржэння дыктатара Сірыі, людзі ў камуфляжы спалілі магільню Хафеза Асада, у тым ліку труну. Там жа пахаваныя ягоная жонка Аніса і старэйшы сын Басіль.

Хафез Асад стаў кіраўніком Сірыі ў 1971 годзе і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці ў 2000-м. Потым краіну ўзначаліў ягоны сын Башар, які быў скінуты паўстанцамі ў пачатку снежня.

Дыктатар Сірыі ўцёк з краіны і атрымаў прытулак у Расеі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках