Трамп – пра трэці прэзідэнцкі тэрмін: Гэта не тое, што я збіраюся рабіць
15- 28.04.2025, 21:11
- 4,150

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што гэта было б «вялікім узрушэннем» для краіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не збіраецца спрабаваць застацца кіраўніком дзяржавы на трэці тэрмін. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю The Atlantic, апублікаваным 28 красавіка.
«Гэта не тое, што я збіраюся рабіць. І я думаю, гэта было б вельмі цяжка», – сказаў ён.
Трамп адзначыў, што спроба пайсці на трэці тэрмін была б «вялікім узрушэннем» для краіны. Пры гэтым, піша The Atlantic, ён двойчы зазначыў, што многія ягоныя прыхільнікі хочуць, каб ён балатаваўся на трэці тэрмін.