Летась 159 грамадзянаў Беларусі звярнуліся па статус бежанца ў Ізраілі
- 28.04.2025, 21:39

У параўнанні з 2023 годам колькасць скарацілася на 76,9 адсотка.
У параўнанні з 2023 годам, калі з адпаведным прашэннем звярнуліся 688 беларускіх грамадзянаў, колькасць скарацілася на 76,9%, паведамляе «Радыё Свабода».
Летась статус уцекача ў Ізраілі папрасілі 6097 замежнікаў, беларусы склалі 2,6% просьбітаў.
Сярод тых, хто звярнуўся па статус бежанца, таксама былі грамадзяне Расеі (700), Індыі (580), Малаві (528), Шры-Ланкі (508), Кітая (276), Кеніі (249), Калумбіі (242), Эфіопіі (240), ПАР (210) (199), Турцыі (161) і іншых краінаў.
Паводле звестак Управы народанасельніцтва і міграцыі, у 2024 годзе памежная служба Ізраіля адмовіла ва ўездзе 10371 замежніку, у тым ліку 384 грамадзянам Беларусі (3,7%).
Адмовы таксама атрымлівалі грамадзяне Расеі (2244), Украіны (1430), Грузіі (1222), Іярданіі (489), ЗША (487), Малдовы (467) і іншых краінаў.