29 красавiка 2025, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліквідаваны пад Масквой генерал Маскалік шчыльна супрацоўнічаў з Пуціным

Ліквідаваны пад Масквой генерал Маскалік шчыльна супрацоўнічаў з Пуціным
Яраслаў Маскалік

У тым ліку ён займаўся маніторынгам сітуацыі на паўднёвым ўсходзе Украіны.

Расейскі генерал Яраслаў Маскалік, які загінуў у выніку выбуху ў Падмаскоўі, кіраваў групай баявога адзінкі. Яна ажыццяўляла маніторынг у зоне вайны Расеі супраць Украіны ў Генеральным штабе Узброеных Сіл РФ.

Пра гэта гаворыцца ў некралогу, апублікаваным у газеце Міністэрства абароны краіны-агрэсаркі "Чырвоная зорка", паведамляе nv.ua.

У матэрыяле гаворыцца, што ў 2015—2021 гадах Маскалік уваходзіў у склад рабочай групы расейскага Міністэрства абароны ў пытаннях бяспекі Менскай кантактнай групы.

Ён удзельнічаў у "развязанні пытанняў урэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны", у пасяджэннях у Менску, а таксама ў перамовах у нармандскім фармаце ў Бэрліне і Парыжы. Таксама Маскалік рыхтаваў матэрыялы для расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Акрамя таго, Маскалік удзельнічаў у планаванні вайсковай аперацыі ў Сірыі, а пазней займаўся іншымі пытаннямі ў гэтым кірунку, сярод іншага «ўрэгуляваннем».

28 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што заслухаў даклады кіраўнікоў Службы замежнай выведкі Украіны і Службы бяспекі Украіны. Кіраўнік СЗВ паведаміў аб ліквідацыі асоб з вышэйшага каманднага складу расейскіх узброеных сіл.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках