Названа папярэдняя прычына адключэння электрычнасці ў Іспаніі
5- 29.04.2025, 15:16
- 11,898

Аператар электрасеткі выключае кібератаку.
Кампанія-аператарка нацыянальнай электрасеткі Гішпаніі Red Eléctrica de España выключае кібератаку і называе падзенне сонечнай генерацыі як папярэднюю прычыну адключэння электраэнэргіі ў краіне, паведамляе El País.
Red Eléctrica адхіліла версію, што масавае адключэнне электрычнасці, якое адбылося на паўвыспе ў панядзелак і аўторак, было выклікана кібератакай або незвычайнымі метэаралагічнымі ці атмасфернымі з'явамі.
Эдуарда Прыета, дырэктар у эксплуатацыі Red Eléctrica, на прэс-канферэнцыі паведаміў пра два паслядоўныя выпадкі «страты генерацыі», што адбыліся а 12:32 з інтэрвалам усяго 1,5 секунды.
Пасля першага інцыдэнту сістэма здолела аднавіцца, але другі выклікаў поўнае адключэнне электрасілкавання на ўсёй Пірынейскай паўвыспе, і сістэма не дала рады.
Прыета адзначыў, што дакладная прычына страты генерацыі яшчэ высвятляецца, але гэта здарылася на паўднёва-заходнім рэгіёне краіны. На пытанне журналістаў ён прызнаў, што «вельмі верагодна», што пацярпела менавіта сонечная генерацыя.
Нагадаем, што 28 красавіка а 12:30 мясцовага часу ўся Іберыйская паўвыспа — Гішпанія, Партугалія і асобныя раёны Францыі — засталіся без электрычнасці.
Надзвычайнае здарэнне закранула ўсе сферы жыцця: разлікі былі магчымыя толькі гатоўкай, на вуліцах гарадоў патухлі святлафоры, спыніліся цягнікі і метро. Улады Гішпаніі абвясцілі надзвычайнае становішча.
У Партугаліі і Гішпаніі раніцай у аўторак паведамілі пра аднаўленне электразабеспячэння.