30 красавiка 2025, Серада, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы: беларусы могуць бясплатна перасесці ў аўтобусы, якія стаяць наперадзе

Чэргі на мяжы: беларусы могуць бясплатна перасесці ў аўтобусы, якія стаяць наперадзе

«Мінсктранс» назваў умовы.

У сувязі з вялікімі чэргамі на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» зноў арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы прадпрыемства, што стаяць наперадзе, паведамляе «Позірк».

Умовы перасадкі: наяўнасць вольных месцаў у аўтобусах і білет да Варшавы ці аэрапорта імя Шапэна.

«У выпадку непрадбачаных сітуацый (адмова браць пасажыраў, спроба спагнаць дадатковую плату і г.д.) пасажырам прапануецца паведамляць пра гэта пісьмова на пазначаны нумар тэлефона праз усе даступныя мэсэнджары», — адзначае перавозчык.

Упершыню бясплатную перасадку арганізавалі падчас чэргаў на Божае нараджэнне. Пра гэта было абвешчана 7 студзеня.

На 22:00 28 красавіка перад адзіным дзейным для пасажыраў на беларуска-польскай мяжы пунктам пропуску «Берасце» назапасілася 95 аўтобусаў. Затрымка адпраўлення аўтобусаў з Варшавы ў Менск дасягае 13 гадзін. Пасадка пасажыраў ажыццяўляецца ў залежнасці ад часу, пазначанага ў білеце.

Тым часам на пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы чэргаў аўтобусаў няма. А 20:00 там стаялі 2 аўтобусы, а 18 і 16 гадзін — па тры. На працягу дня «Мінсктранс» паведаміў пра затрымку трох аўтобусаў, што курсуюць паміж Беларуссю і Літвой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках