«Тры месяцы таму такое здавалася ненавуковай фантастыкай»
5- 29.04.2025, 17:19
- 16,576

Палітычны аналітык звярнуў увагу на нюанс наконт выбараў у Канадзе.
Перамога Ліберальнай партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Канадзе яшчэ нядаўна "здавалася ненавуковай фантастыкай", улічваючы рэйтынгі, якія трымалі кансерватары.
На гэта звярнуў увагу палітычны аналітык Раман Шрайк.
Ён дадаў скрыншот рэйтынгу кансерватараў (пазначаны сінім) і лібералаў (пазначаны чырвоным), адзначыўшы:
"Вось цікавасці дзеля канадскія перадвыбарныя рэйтынгі. Кансерватары выдатна выйшлі ў лідары. Іх рэйтынг рос".

Аднак успамінае, што потым да ўлады ў Штатах вярнуўся Дональд Трамп:
“У лістападзе прэзідэнтам ЗША стаў блізкі ім лозунгамі Дональд Трамп.
Узамен амерыканскі лідар пачаў весці агрэсіўную рыторыку ў дачыненні да Канады, прасоўваў ідэю 51-га штата, што выклікала абурэнне ў грамадстве. У дадатак, Трамп увёў абмежаванні і мыты, якія балюча ўдарылі па канадскай эканоміцы, экспарцёрам і прамысловым рэгіёнам. Гэта не толькі сапсавала імідж кансерватараў, якіх лічылі супольнікамі Трампа, але і дало лібералам шанц вярнуць давер выбарцаў.
Аналітык звярнуў увагу на заявы Трампа аб 51-м штаце, на мыты з боку ЗША і змену Джасціна Трудо на Марка Карні, што таксама адбілася на рэйтынгах.
Як вынік, піша Шрайк, лібералы атрымалі перамогу на выбарах, "хоць тры месяцы таму такое здавалася ненавуковай фантастыкай".