Зяленскі: Расея нешта рыхтуе ў Беларусі
21- 29.04.2025, 17:59
- 35,578

Ужо гэтым летам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтым летам Расея "нешта рыхтуе ў Беларусі пад выглядам вайсковых вучэнняў". Пры гэтым Зяленскі не падаў якіх-небудзь падрабязнасцяў ці крыніцу інфармацыі, паведамляе DW.
З такой заявай ён выступіў на саміце ў Варшаве, у якім удзельнічаў па відэасувязі.
Чарговыя супольныя вучэнні РФ і Беларусі запланаваныя на верасень 2025 года і пройдуць на тэрыторыі Беларусі. 29 красавіка Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаюцца ў Валгаградзе, дзе бяруць удзел у памятных цырымоніях і, як было анансавана, правядуць чарговыя перамовы. Папярэдні раз яны сустракаліся 13 сакавіка ў Маскве.