29 красавiка 2025, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Фінляндыі: Расеі не варта жартаваць з Трампам

4
Прэзідэнт Фінляндыі: Расеі не варта жартаваць з Трампам

Аляксандр Стуб заклікаў узмацніць ціск на Пуціна.

У прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «заканчваецца цярпенне» ў дачыненні да Расеі ў рамках перамоваў пра Украіну, заявіў ягоны фінскі калега Аляксандр Стуб у інтэрв'ю The New York Times.

«Мы ўжо бачылі даволі жорсткія заявы [Трампа] на адрас Пуціна і Расеі. Так што я проста спадзяюся, што Крэмль разумее: з прэзідэнтам Трампам жартаваць не варта», – сказаў ён.

На думку Стуба, трэба ўзмацніць ціск на Пуціна, бо «адзінае», што ён разумее, – «гэта сіла». «Я маю на ўвазе, што ёсць прычына, чаму ў Фінляндыі адно з самых моцных войскаў у Еўропе, і гэта прычына не ў Швэцыі», – адзначыў ён.

Стуб заклікаў Еўропу і ЗША «дапамагчы ўкраінцам страціць як мага менш у гэтай вайне». Ён указаў, што «ніколі не паставіў бы іншую дзяржаву ў цяжкае становішча, калі буйнейшы гулец вызначае некаторыя ключавыя элементы таго, кім вы з'яўляецеся як краіна».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках