У менскім метро з'явяцца новыя турнікеты
1- 29.04.2025, 19:13
- 3,744

Калі менавіта і як там плаціць.
У Менскім метрапалітэне хочуць зрабіць аплату праезду яшчэ больш зручнай, паведамілі ў эфіры СТВ.
Плануецца ўкараніць універсальны турнікет, які дазволіць рабіць аплату не толькі праз QR-код, але і банкаўскай карткай, тэлефонам і праязным. Пра гэта расказаў дырэктар Менскага метрапалітэна Аляксей Шылаў.
«На сёння мы заканчваем мантаж дадатковых 30 турнікетаў на асабліва важных пасажыраплынях, дзе назіраецца найбольшае... выкарыстанне QR-кодаў», – расказаў ён.
Увесці новыя прыстасаванні ў эксплуатацыю плануюць да Дня Перамогі.
Намеснік дырэктара прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў падзяліўся меркаваннем, што наступным крокам у развіцці аплаты праезду стане віртуальны праязны ў выглядзе праграмы на смартфоне.