30 красавiка 2025, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Келаг пра «перамір'е» Пуціна: Тры дні – гэта абсурд

4
Келаг пра «перамір'е» Пуціна: Тры дні – гэта абсурд

Спецпрадстаўнік Трампа заявіў, што прэзідэнт ЗША падтрымлівае ідэю Зяленскага пра перамір'е на 30 дзён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца да таго, каб баявыя дзеянні ва Украіне спыніліся мінімум на 30 дзён. Пра гэта ягоны спецпрадстаўнік у пытаннях Украіны Кіт Келаг заявіў 29 красавіка ў эфіры Fox News.

28 красавіка дыктатар РФ Уладзімір Пуцін абвясціў пра «перамір'е» з Украінай і спыненне баявых дзеянняў з 0.00 8 траўня да 0.00 11 траўня. У адказ на гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Расеі спыніць агонь не на тры, а на 30 дзён.

«Трохдзённае спыненне агню – гэта абсурд. Прэзідэнт [Трамп] хоча ўсёабдымнага спынення агню: на моры, у паветры, на сушы, у інфраструктуры сама меней на 30 дзён, а потым мы можам падоўжыць яго. Ён мае рацыю, і гэта тое, да чаго мы імкнемся прыйсці. І калі вы пагледзіце на ўсё, з чым гатовыя працаваць украінцы, цяпер справа за расейцамі, за Пуціным», – адзначыў Келаг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках