Цягнікі ў Менск з шэрагу гарадоў спазняюцца
2- 29.04.2025, 20:46
- 5,808

Што здарылася?
Цягнікі, якія едуць у Менск з Масквы і Оршы, прыбудуць на канчатковую станцыю 29 красавіка са значным адставаннем ад раскладу, інфармуе БЧ.
Так, цягнік нумар 864 Менск – Орша ідзе з затрымкай на 2,5 гадзіны, нумар 717 Масква – Менск – на 2 гадзіны і 10 хвілінаў, нумар 6014 Менск – Орша – на 50 хвілінаў.
Прычынай затрымкі стала тое, што 29 красавіка пры скрыжаванні чыгуначнага пераезду аўтамабіль МАЗ з маніпулятарам пашкодзіў кантактную сетку на 668-м кіламетры перагону Навасады – Барысаў.
Удакладняецца, што на месцы інцыдэнту працуе рамонтная брыгада, БЧ ўжывае захады для ўвядзення цягнікоў у графік.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у кол-цэнтры БЧ праз кароткі нумар 105, прадпрыемства просіць прабачэння за нязручнасці.