30 красавiка 2025, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы адпрэчыў прапанову лукашыстаў

3
МЗС Літвы адпрэчыў прапанову лукашыстаў

Пры канчатковай пастанове будзе ўлічвацца і санкцыйная палітыка Еўразвязу.

Міністэрства замежных спраў Літвы адказала на прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскае злучэнне паміж краінамі, паведамляе літоўскі партал навін 15min.

У літоўскім замежнапалітычным ведамстве адзначылі, што не падтрымліваюць ідэю зноў пусціць пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Менскам.

"МЗС цяпер не бачыць перадумоў і падстаў для аднаўлення пасажырскіх чыгуначных перавозак з Рэспублікай Беларусь", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Нагадаем, што пастанову літоўскі ўрад прыме на аснове адзнак яшчэ некалькіх ведамстваў, уключаючы МУС і Дэпартамент дзяржбяспекі. Улічвацца будзе і санкцыйная палітыка Еўразвязу.

Пасажырскія чыгуначныя злучэнні паміж Літвой і Беларуссю былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса. З таго часу яго так і не аднавілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках