30 красавiка 2025, Серада, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы прайшлі дэбаты з удзелам усіх кандыдатаў у прэзідэнты

У Польшчы прайшлі дэбаты з удзелам усіх кандыдатаў у прэзідэнты

Упершыню ў такім фармаце за час выбарчай кампаніі.

Дэбаты ў Польшчы, арганізаваныя выданнем “Суперэкспрэс” сталі першымі ў гэтай кампаніі з удзелам усіх 13 зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе “Польскае радыё”.

Легалізацыя абортаў, жыллёвая палітыка, міграцыя і абарона сталі галоўнымі тэмамі першых дэбатаў з удзелам усіх кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы.

Дыскусіі былі азмрочаныя заявамі Гжэгажа Браўна і Мацея Мацяка. Магдалена Беяат заявіла, што пасля антысеміцкіх слоў Браўна паведаміць пракуратуру.

Дэбаты, арганізаваныя выданнем "Суперэкспрэс" сталі першымі ў гэтай кампаніі з удзелам усіх 13 зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Формула таксама была новай - кожны кандыдат задаваў адно пытанне тром кандыдатам, дваіх з якіх ён выбіраў сам, тады як імя трэцяга вызначалася загадзя. У другім туры кандыдатам давалася па 90 секунд на рэзюмэ і заявы.

Кандыдаты задавалі сваім канкурэнтам пытанні ў катэгорыях: міграцыйная палітыка, бяспека, уключаючы выдаткі на абарону і вайсковую павіннасць, жыллёвая палітыка, увядзенне еўра ў Польшчы, закон аб абортах і дачыненні паміж дзяржавай і царквой.

Падчас дэбатаў незалежны кандыдат Кшыштаф Станоўскі абвінаваціў Рафала Тшаскоўскага ў непаслядоўнасці ў пытанні мігрантаў на польска-беларускай мяжы. "Я прапусціў момант, калі мігранты, якіх мы павінны былі спыняць, скончыліся, і з'явіліся агрэсіўныя захопнікі", - сказаў Станоўскі. На гэта Тшаскоўскі адказаў, што спачуванне да людзей не супярэчыць жорсткай пазіцыі на мяжы.

Марэк Якубяк з "свабодных рэспубліканцаў" спытаў Тшаскоўскага, ці падпіша той, стаўшы прэзідэнтам, законы аб лібералізацыі абортаў і грамадзянскіх партнёрствах і пастановы, на што кандыдат ад “Грамадзянскай платформы” адказаў сцвярджальна.

Пытанне аб законе аб абортах таксама падняла кандыдат ад левых Магдалена Беят, спытаўшы кандыдата ад канфедэрацыі Славаміра Ментцэна, ці павінна 14-гадовая дзяўчынка, згвалтаваная сваім дзядзькам, мець права перапыніць цяжарнасць. На гэта Ментцэн адказаў, што такія выпадкі адбываюцца прыкладна раз на год. Паводле ягоных слоў, каб падобныя выпадкі здараліся радзей, нельга масава ўпускаць мігрантаў з Азіі ці Афрыкі.

Негатыўную рэакцыю выклікала заява кандыдата Мацея Мацяка ад “Руху за росквіт і мір”. Якубяк спытаў Мацяка, ці захапляецца той Пуціным, на што той адказаў сцвярджальна, назваўшы расейскага дыктатара “добрым палітыкам”.

Прарасейскія наратывы і антысеміцкія заявы па выніках дыскусіі пракаментаваў кандыдат ад “Трэцяга шляху” і цяперашні спікер Сейма Шымон Галаўня, са слоў якога, прэзідэнцкія дэбаты ў Польшчы становяцца ўсё больш дзіўнымі.

“Гэтыя дэбаты становяцца ўсё больш дзіўнымі і непрадказальнымі. Але, магчыма, гэта нават добра, таму што можна ўбачыць, як выглядае бягучая польская палітыка. Мы ўбачылі, што гэта не толькі адвечная барацьба “Грамадзянскай платформы” і “Права і справядлівасці”, якія не могуць жыць адзін без аднаго, але таксама як хваля антысемітызму і адкрытай прапуцінскай прапаганды накрыла выбарчыя спісы. Спадзяюся, гэта паслужыць нам усім падставай для разважанняў”, — сказаў Шымон Галаўня.

Дэбаты "Суперэкспрэс" сталі чацвёртымі дэбатамі кандыдатаў у прэзідэнты ў гэтй кампаніі. У папярэдніх трох-двух у Коньске і адных у студыі ТБ «Рэспубліка» ў Варшаве — узялі ўдзел не ўсе кандыдаты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках