30 красавiка 2025, Серада, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з банкаў запатрабаваў ад беларусаў расказаць пра паездкі за мяжу

14
Адзін з банкаў запатрабаваў ад беларусаў расказаць пра паездкі за мяжу

Інакш карткі могуць быць заблакаваныя.

"Альфа-Банк" папрасіў кліентаў паведамляць пра паездкі за мяжу. Гэта патлумачылі дадатковай абаронай ад блакавання карты, калі на ёй зафіксуюць “падазроныя аперацыі”.

Апавяшчэнне з такім папярэджаннем кліенты заўважылі ў дадатку “Альфа банка". Кліентам прапанавалі паведамляць у банк аб паездках за мяжу, каб не было блакаванняў “праз падазроныя аперацыі”.

У банку патлумачылі, што гэта дадатковая абарона ад блакавання, калі на карце пачнуцца нехарактэрныя спісанні.

Спецыялісты растлумачылі, што гэта звязана з магчымымі выпадкамі махлярства — іх немалая частка здзяйсняецца з-за мяжы або ў Інтэрнэце. Таму большасць выпадкаў блакавання карт звязана з правядзеннем аперацый за мяжой.

- Калі на картах пачынаюць адбывацца нехарактэрныя спісанні, аперацыі могуць быць прыпыненыя да разбору. У гэтым выпадку банк аператыўна звязваецца з кліентам і ўдакладняе, ці ён праводзіў аперацыі, каб выключыць факты махлярства.

Калі кліенты выязджаюць за межы краіны (напрыклад, на адпачынак), “Альфа банк” рэкамендуе папярэдзіць пра гэта.

- У гэтым выпадку мы фіксуем інфармацыю аб краіне знаходжання і датах знаходжання, што дазваляе максімальна дакладна кваліфікаваць транзакцыі і не турбаваць чалавека на адпачынку.

Калі здарылася так, што картку заблакавалі, банк раіць звязацца з кантакт-цэнтрам праз чат у мабільным дадатку INSNC або чат-бот у Telegram — спецыялісты дапамогуць разабрацца ў сітуацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках