30 красавiка 2025, Серада, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адкрыта абвінавацілі Паўночную Карэю ў зацягванні вайны ва Украіне

8
ЗША адкрыта абвінавацілі Паўночную Карэю ў зацягванні вайны ва Украіне

У Дзярждэпе агучылі дэталі.

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША афіцыйна заявілі, што Паўночная Карэя сваім удзелам у вайне Расеі супраць Украіны спрыяе зацягванню баявых дзеянняў.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Дзярждэпа Тэмі Брус 29 красавіка.

«Усё даволі проста. Паўночная Карэя не з’яўляецца карыснай. Яны не дапамагаюць. Ёсць і іншыя краіны, якія таксама спрыяюць гэтай бойні, і іх дзеянні робяць магчымым яе прадаўжэнне. Трэція краіны, такія як Паўночная Карэя, увекавечылі расейска-ўкраінскую вайну, і яны нясуць за гэта адказнасць», - адзначыла Брус.

Прэс-сакратар Дзярждэпа дадала, што амерыканцы «занепакоеныя наўпроставым удзелам Паўночнай Карэі ў вайне».

«Ваеннае размяшчэнне Паўночнай Карэяй войск у Расеі і ўсякая падтрымка, якую Расейская Федэрацыя дае КНДР у адказ, павінны спыніцца. Падрыхтоўка Расеяй паўночнакарэйскіх жаўнераў непасрэдна парушае рэзалюцыі Рады Бяспекі 1718, 1874 і 2270, якія разам накладваюць шырокую забарону на наданне або атрыманне вайсковай падрыхтоўкі або дапамогі КНДР або ад яе», - адзначыла Тэмі Брус.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках