30 красавiка 2025, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне з дапамогай сякеры і лесвіцы ратавалі трохгадовае дзіця

5
У Жодзіне з дапамогай сякеры і лесвіцы ратавалі трохгадовае дзіця

Малеча зачынілася ў кватэры і глядзела мультфільмы.

У Жодзіне ратавальнікі дапамаглі жанчыне, чый трохгадовы ўнук выпадкова зачыніўся ў кватэры, паведамілі ў МНС.

.

Хлопчык аказаўся ўнутры адзін, а бабуля не магла трапіць у памяшканне. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, выкарыстоўвалі аўталесвіцу і з дапамогай пажарнай сякеры праніклі ў кватэру праз балкон.

Выявілася, што дзіця спакойна глядзела тэлевізар і ніколькі не спалохалася няпрошаных гасцей у форме - наадварот, паставілася да іх з поўным спакоем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках