Названыя самыя дарагія раёны ў Менску
5- 30.04.2025, 15:19
- 6,548

Дзе за квадрат просяць больш за $2000?
Дзяржаўны камітэт маёмасці абвясціў Кастрычніцкі і Цэнтральны раёны Менска самымі дарагімі ў сталіцы. Там сярэдні кошт за квадратны метр павялічыўся на 7% у параўнанні з папярэднім кварталам.
Вуліцы і мікрараёны, дзе за квадрат просяць больш за $2000, увайшлі ў рэйтынг Office Life:
• Траецкае прадмесце, Асмолаўка - $2400
• цэнтр - $2360
• Вялікая Сляпянка – $2270
• Вясёлкавы - Веснінка - $2210
• Грыбаедава - $2200.
Следам ідзе той самы ЖК «Менск Мір», які і вывеў Кастрычніцкі раён у лідары кошту за «квадрат».