1 траўня 2025, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі ў вас ёсць такая пячатка ў дакументах на аўто - у вас праблемы»

«Калі ў вас ёсць такая пячатка ў дакументах на аўто - у вас праблемы»

Спецыялісты папярэдзілі беларускіх кіроўцаў.

У Берасцейскай мытні расказалі пра выпадкі, калі людзі, выкарыстоўваючы паслугі пасрэднікаў для набыцця аўтамабіляў, сталі ахвярамі ашуканскіх дзеянняў. З пачатку года мытняй зафіксавана не менш за 10 такіх фактаў.

- Аферысты нават не турбуюць сябе праверкай падробленых пячатак на карэктнасць назвы мытных органаў і граматыкі іх напісання. У апошніх пададзеных падманутымі грамадзянамі дакументах фігуруе пячатка з найменнем "Берасцейская Цэнтральная мытня”, а ў несапраўдных квітанцыях утыльсбор называецца як “Утылізацыйны збор для Цэнтральнай акцызнай мытні” (Берасце мытны пост ВУ-09105)", — распавялі ў Берасцейскай мытні.

Там растлумачылі, што ў структуры Берасцейскай мытні адсутнічае мытны пост BY-09105, а код 09105 належыць ПТА “Берасце-Паўночны”, спецыялізацыяй якога не прадугледжаны выпуск у свабоднае абарачэнне транспартных сродкаў для асабістага карыстання.

Заплаціўшы грошы і не дачакаўшыся дастаўкі аўто, ашуканыя грамадзяне звяртаюцца ў мытню з запытамі. Напрыклад:

“Мне вельмі важна ведаць, што гэтыя дакументы рэальныя і мяне не падманваюць трэція асобы, каму мы даверыліся і выплацілі грошы. Са слоў выканаўцы, аўтамабіль знаходзіцца на мытным пасту Берасце ВУ-09105”.

"Прашу вас пацвердзіць аплату утыльзбору на суму 235 тысяч расейскіх рублёў за аўтамабіль AUDI Q7. Маюцца падставы меркаваць, што, уклаўшы дамову і аплаціўшы дастаўку аўтамабіля з-за мяжы ў Расею, я стаў ахвярай ашуканскіх дзеянняў з боку трэціх асоб”.

"Я ўклаў дамову з арганізацыяй ТАА "Аўта-С" аб пастаўцы аўтамабіля Toyota RAV4 з Польшчы з дастаўкай у г.Таганрог. Пры перасячэнні мяжы, паводле інфармацыі мэнэджара, які суправаджаў дамову, узніклі фінансавыя праблемы, нібыта ўтылізацыйны збор трэба было выплаціць камерцыйнай стаўкай, а не як заяўлялася раней, паводле стаўкі асабістага набыцця. Давялося аплаціць дадаткова. Усе кантакты іншым бокам перапыненыя, усе спробы датэлефанавацца ігнаруюцца, на паведамленні не адказваюць і так ужо месяц. Я знаходжуся на мяжы поўнага адчаю! Дапамажыце разабрацца".

- Чарговым разам просім быць пільнымі пры выбары пасярэднікаў для набыцця за мяжой транспартных сродкаў і ўважлівымі пры праверцы дакументаў, якія накіроўваюцца на ваш адрас, — адзначылі ў Берасцейскай мытні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках