Сёння адбудзецца другі матч 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў
- 30.04.2025, 18:06
- 1,462

"Барсэлона" прыме "Інтэр".
Сёння, 30 красавіка, пройдзе другі матч 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона-2024/2025.
Расклад Лігі чэмпіёнаў УЕФА 30 красавіка (час менскі):
22:00. “Барсэлона”(Гішпанія) — “Інтэр” (Італія).
У першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў сустракаліся “Арсенал” і “ПСЖ”, перамогу ў матчы з лікам 1:0 атрымалі парыжане.
Дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў з'яўляецца мадрыдскі “Рэал”. “Рэал” таксама з'яўляецца абсалютным рэкардсменам у колькасці перамог у прэстыжным еўрапейскім турніры. Яны перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў 15 разоў.