1 траўня 2025, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыя ў Гішпаніі: беларуска Сасновіч выбіла №1 пасеву Catalonia Open

Сенсацыя ў Гішпаніі: беларуска Сасновіч выбіла №1 пасеву Catalonia Open

Беларуская тэнісістка ў трох сэтах падолела канадку Лэйлу Фернандэс.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч працягвае выступы на турніры катэгорыі WTA 125 Catalonia Open, які праходзіць на грунтавых кортах у гішпанскім горадзе Віку.

У матчы другога кола Сасновіч, якая займае 110-е месца ў рэйтынгу WTA, падолела 25-ю ракетку свету - канадку Лэйлу Фернандэс з лікам 6:4, 2:6, 6:2.

Супрацьстаянне доўжылася больш за дзве гадзіны і выдалася напружаным.

Першы сэт застаўся за беларускай, якая здолела навязаць спаборніцы сваю гульню і ўпэўнена закончыла партыю з лікам 6:4.

У другім сэце ініцыятыва перайшла да Фернандэс. Яна дадала ў агрэсіі і без асаблівых праблем зраўняла лік па партыях - 6:2.

Аднак у вызначальным сэце Сасновіч зноў праявіла характар. Яна з першых геймаў завалодала ініцыятывай, дапусціла мінімум памылак і ўпэўнена давяла матч да перамогі.

Канадка відавочна не чакала такой паразы і пакінула корт ледзь не ў слязах, піша «Точка».

Гэты поспех стаў сенсацыяй турніру - Лэйла Фернандэс была пасеяная пад першым нумарам і лічылася адной з галоўных фаварытак на тытул.

У чвэрцьфінале Сасновіч сустрэнецца з Карлатай Марцінэс Сірэс - прадстаўніцай Гішпаніі, якая займае 147-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA.

Catalonia Open - прафесійны жаночы тэнісны турнір катэгорыі WTA 125. Ён праводзіцца на грунтавых кортах у Віцы (Каталонія, Гішпанія). Турнір быў заснаваны ў 2023 годзе і хутка здабыў папулярнасць сярод гульцоў, якія аддаюць перавагу павольным пакрыццям перад стартам Еўрапейскага сезона на грунце.

Прызавы фонд Catalonia Open складае $115 тысяч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках