Дзярждэп: Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША
9- 30.04.2025, 20:13
- 2,512

Імя грамадзяніна ЗША, які выйшаў на волю, кіраўнік Дзярждэпу не назваў.
Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША. Пра гэта 30 красавіка паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Марка Рубіё.
"Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША. Ні адзін прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка для гарантавання бяспекі амерыканцаў за мяжой. Усяго за 100 дзён мы таксама дамагліся вызвалення 47 несправядліва затрыманых амерыканцаў ва ўсім свеце, у тым ліку ў Афганістане, Расеі і Венесуэле, дзякуючы дыпламатычным намаганням на высокім узроўні», — напісаў Марка Рубіё ў сацсетцы X.
Thanks to @POTUS's leadership, Belarus has released another wrongfully detained U.S. citizen. No president has done so much, so quickly, to keep Americans safe abroad.
— Secretary Marco Rubio (@SecRubio) April 30, 2025
In just 100 days, we've also secured the release of 47 unjustly detained Americans around the world – including…
Імя грамадзяніна ЗША, які выйшаў на волю, кіраўнік Дзярждэпу не назваў.