1 траўня 2025, Чацвер, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну

Ён ужо больш за два тыдні знаходзіцца ў інтэрнацыянальным легіёне.

Ваяваць за Украіну пайшоў беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які шмат гадоў жыве ў гэтай краіне. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён паведаміў, што ўжо больш за два тыдні знаходзіцца ў інтэрнацыянальным легіёне.

Сяргей жыў у Бучы пад Кіевам. Калі расейцы напалі на горад, Прылуцкі з сям'ёй змог пажыць у кватэры сябра — яна была ў тым квартале, куды акупанты так і не зайшлі. Потым ён з сям'ёй здолеў эвакуявацца. Дом, дзе жыў пісьменнік, расейскія марадзёры разрабавалі. У траўні 2022-га года Прылуцкі вярнуўся ў Бучу, а цяпер пайшоў ваяваць.

Сваю службу ў інтэрнацыянальным легіёне беларус тлумачыць наступным чынам: «скажам так, я прадстаўнік нацыянальнай меншасці. Плюс мне параілі-сказалі, што там добрыя падраздзяленні. Да таго ж там некалькі маіх сяброў служыць. Былі яшчэ варыянты, але ў іх не прайшоў».

Неўзабаве ў Прылуцкага пачнецца навучанне, якое, ён думае, зойме 45 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках