11 красавiка 2025, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя закрывае межы з Вугоршчынай і Славакіяй

7
Аўстрыя закрывае межы з Вугоршчынай і Славакіяй

Праз усплёск яшчуру.

З суботы, 5 красавіка, Аўстрыя зачыняе 24 пункты пропуску на мяжы з Вугоршчынай і Славакіяй. Прычынай гэтаму стаў усплёск у краінах-суседках яшчуру – вострага віруснага захворвання, якое шкодзіць парнакапытным жывёлам, піша BILD.

Цяпер хвароба распаўсюджваецца ўсяго за некалькі кіламетраў ад аўстрыйскай мяжы. У Вугоршчыне і Славакіі ўжо знішчаюцца тысячы жывёлаў, Аўстрыя таксама ўводзіць забарону на ўвоз жывёлаў і прадуктаў жывёльнага паходжання, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, свежае мяса, сырое малако і дзічыну. Гэтыя захады бяспекі прадоўжацца, папярэдне, да 20 траўня.

«Гэта самы небяспечны вірус, які мы ведаем» – мяркуе вірусолаг Норберт Навотны з Венскага ветэрынарнага ўніверсітэта.

Яшчур уважаецца за надзвычай заразны і шкодзіць усім парнакапытным, уключаючы буйную рагатую жывёлу, свіней, козаў і авечак. Таксама могуць быць інфекаваныя дзікія жывёлы, такія як алені. Яго ўсплёск выклікае небяспеку для сельскай гаспадаркі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках