7 красавiка 2025, панядзелак, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп будзе ўдзельнічаць у саміце NATO ў Гаазе

11
Трамп будзе ўдзельнічаць у саміце NATO ў Гаазе

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп застаецца адданым арт. 5 NATO датычна ўзаемнай абароны і будзе на саміце NATO ў Гаазе 24–26 чэрвеня. Пра гэта на палях сустрэчы міністраў замежных справаў Альянсу ў Брусэлі паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, яго цытуе Reuters.

Агенцтва адзначае, што палітыка Трампа прымусіла Еўропу сумнявацца, ці прыйдуць ЗША на дапамогу ЕЗ паводле прынцыпу ўзаемнай абароны ў выпадку магчымага нападу на каго-небудзь з краінаў-чальцоў.

Аднак на сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Брусэлі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё сказаў хаўруснікам, што Вашынгтон застаецца адданым Альянсу, хоць і чакае ад краінаў павелічэння выдаткаў на абарону і дасць ім некаторы час для гэтага.

На пытанне, ці верыць Сікорскі адданасці ЗША арт. 5 NATO, дыпламат адказаў сцвярджальна.

«Прэзідэнт Трамп пацвердзіў гэта лідарам, яна ўсё яшчэ дзейнічае, і, як мы чуем, прэзідэнт Трамп будзе на саміце ў Гаазе», – сказаў Сікорскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках