На Менскім моры перавярнулася яхта
8- 5.04.2025, 15:13
- 5,492

Мужчыну давялося ратаваць.
Ветразевая яхта перавярнулася на Менскім моры. На борце быў адзін мужчына, ён змог выплыць і ўзлезці на дно судна даўжынёй амаль шэсць метраў. Яго эвакуявалі супрацоўнікі выратавальнай станцыі «Заслаўе-1».
- Дзякуючы хуткім і зладжаным дзеянням працаўнікоў выратавальнай станцыі «Заслаўе-1» пацярпелы быў вернуты на бераг жывым і здаровым, - паведамляе Менская гарадская арганізацыя выратавання на водах у сваім тэлеграм-канале.
Між тым, праз перапад тэмпературы ў суботу 5 красавіка сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Ён таксама абвешчаны і на нядзелю, 6 красавіка, але ўжо праз моцны вецер і магчымыя завеі.