7 красавiка 2025, панядзелак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зафіксаваны ўвоз расейскай вайсковай тэхнікі і кантынгенту ў Беларусь па БЧ.

15
Зафіксаваны ўвоз расейскай вайсковай тэхнікі і кантынгенту ў Беларусь па БЧ.

Эшалон налічваў 14 вагонаў-платформ.

29 сакавіка 2025 года на тэрыторыю Беларусі прыбыў воінскі эшалон (ВЭШ) з Расейскай Федэрацыі.

Паводле інфармацыі, якую атрымала «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», ВЭШ, які рухаўся пад нумарам 961, перасек дзяржаўную мяжу блізу 22:15–22:30 праз чыгуначны міждзяржаўны стыкавы пункт (МГСП) Краснае (РЧ) – Асінаўка (БЧ).

Састаў прайшоў далей да станцыі Орша-Цэнтральная, дзе была праведзена змена лакаматыва і лакаматыўнай брыгады.

Арыентыровачны час прыбыцця на станцыю Орша-Цэнтральная склаў прыкладна 23:15-23:30.

Пасля правядзення аперацый па размене лакаматыва, склад працягнуў рух па ўчастку Ворша - Менск да станцыі Азярышча. Арыентыровачны час адпраўлення - 00:30-01:00 30.03.2025.

У гэты ж дзень, 30 сакавіка, у прамежку часу 07:30–08:00 была праведзена разгрузка расейскай вайсковай тэхнікі на станцыі Азярышча (Менскае аддзяленне БЧ, НОД-1) пад Менскам.

Па наяўных чыгуначнікамі звестках, эшалон налічваў 14 вагонаў-платформаў і 1 пасажырскі вагон з асабовым складам ВС РФ. Платформы задзейнічалі для перавозкі бронетэхнікі, якая была ідэнтыфікавана як бронеаўтамабілі «Тыгр», некаторыя адзінкі ўяўлялі з сябе медыцынскія мадыфікацыі з пазначэннямі ў выглядзе чырвоных крыжоў. Адсутнасць цяжкай тэхнікі і наяўнасць выключна бронеаўтамабіляў дадзенага тыпу можа сведчыць аб перакідванні спецыялізаванага падраздзялення, якое дзейнічае ў рамках абмежаванага і мабільнага складу.

Адзначаецца, што стандартная чатырохвосная чыгуначная платформа здольная размясціць два бронеаўтамабілі «Тыгр», уключаючы неабходнае абсталяванне для іх замацавання.

Станцыя Азярышча размешчана паблізу шэрагу воінскіх часцей, уключаючы 120-ю асобную механізаваную брыгаду, 127-ю гвардзейскую брыгаду сувязі, а таксама 56-ы асобны полк сувязі. Гэты раён часта выкарыстоўваецца для часовага размяшчэння і перакідкі расейскіх войскаў у рамках сумеснай т.зв. "саюзнай дзейнасці". Такім чынам, прыбыццё воінскага эшалона нумар 961 можа быць звязана як з ратацыяй расейскіх узброеных сіл у Беларусі, так і з падрыхтоўкай да чарговага этапу сумесных вучэнняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках