7 красавiка 2025, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Тарыфы Трампа балюча ўдарылі па Расеі

12
Newsweek: Тарыфы Трампа балюча ўдарылі па Расеі

Выключэнне РФ са спісу краін, якія тарыфікуюцца, не дапамагло.

Расея стала адной з нямногіх краін, якія цалкам пазбегла новых мыт на пастаўкі тавараў у ЗША. Аднак нават ускосны эфект аказаўся адчувальным для расейскай эканомікі, піша Newsweek (пераклад - «Уніан»).

Пасля таго, як Дональд Трамп развязаў сусветную тарыфную вайну, на расейскіх фондавых біржах адбыўся абвал. Так, капіталізацыя кампаній Маскоўскай біржы (MOEX) знізілася на 23,7 мільярда даляраў. Індэкс MOEX Russia, які адсочвае 43 найбуйнейшыя публічныя кампаніі Расеі, страціў 8% за тыдзень, што з'яўляецца самым вялікім падзеннем з верасня 2022 года, калі абвяшчэння Пуціна аб масавай мабілізацыі ўскалыхнула рынкі.

У прыватнасці аселі ў кошце акцыі такіх расейскіх гігантаў як "Ашчадбанк" (5,2%), "Газпрам" (4,9%), металургічны і вугальны гігант "Мечэл" (7%) і газавая кампанія "Новатэк" (5,4%).

Як тлумачаць аналітыкі, трампаўскія тарыфы, магчыма, прывядуць да астуджэння сусветнай эканомікі і скарачэння попыту на нафту, а такім чынам і коштаў на яе. А гэта ўжо ўдарыць па Расеі.

Акрамя апасродкаванага эфекту ад глабальных тарыфаў Трампа, на расейскую біржу паўплывалі планы АПЕК павялічыць здабычу нафты ў траўні больш як утрая. Так АПЕК хоча кампенсаваць негатыўны ўплыў амерыканскіх мытаў: прадаваць больш нафты, каб атрымліваць тыя ж грошы. А гэта прывядзе да яшчэ большага зніжэння цаны на яе.

Скарачэнне нафтавых даходаў стане вялікай праблемай для Крамля, якому трэба неяк фінансаваць вайну і плаціць па даўгах, якія ўрад ужо набраў за час вайны.

- Маштабны крызіс разгортваецца на нашых вачах, - заявіў Яўген Коган з Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках