7 красавiка 2025, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка атрымаў сур'ёзнае папярэджанне»

3
«Лукашэнка атрымаў сур'ёзнае папярэджанне»

Дыктатару не справіцца з украінскімі «Паляніцамі», «Трэмбітамі» і «Доўгімі Няптунамі».

Ці ёсць пагроза наступлення з тэрыторыі Беларусі? Пра гэта сайту Charter97.org распавёў вайсковы эксперт, маёр запасу Нацгвардыі Украіны Аляксей Гецьман:

- Пагроза з тэрыторыі Беларусі ёсць заўсёды. Аднак думаю, што Лукашэнка не адважыцца атакаваць.

Ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне аб тым, што як толькі пачнуцца нейкія баявыя дзеянні з боку Беларусі, то адразу, паводле міжнароднага права, яны лічацца агрэсіяй. У гэтым выпадку мы маем права атакаваць любыя вайсковыя і вайскова-прамысловыя аб'екты на тэрыторыі краіны-агрэсара.

Нашы ракеты могуць паляцець у любы пункт Беларусі. Лукашэнка цудоўна разумее, што яго сродкі СПА наўрад ці справяцца з украінскімі «Паляніцамі», «Трэмбітамі», «Доўгімі Нептунамі», не кажучы ўжо пра нашы беспілотнікі, якія вельмі нядрэнна атакуюць РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках