Беларусь накрые моцны снегапад
22- 5.04.2025, 19:34
- 20,662

Пасля амаль летняга надвор'я ў краіну вярнулася зіма з завеяй і галалёдам.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі 6 красавіка (у нядзелю) прагназуецца завіруха. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі ў тым ліку і праз узмацнення паўночнага, паўночна-ўсходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
"Па паўднёва-ўсходняй палове краіны - моцны мокры снег, уначы месцамі вельмі моцны снег", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.
5 красавіка МНС таксама разаслаў смс-паведамленне беларусам: "МНС папярэджвае! Заўтра чакаецца моцны снег і вецер!".
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць умовы надвор'я. Уважлівымі трэба быць усім - і кіроўцам, і пешаходам.
Непагадзь, якая прыйшла ў Беларусь, расцягнецца на ўвесь наступны тыдзень. Сіноптык Дзмітры Рабаў распавёў пра надвор'е 7-13 красавіка ў Беларусі: "Тэмпература ніжэй за норму, галалёд, завіруха, ляжа снег".