7 красавiка 2025, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адзіны завод оптавалакна не змаглі прыкрыць»

3
«Адзіны завод оптавалакна не змаглі прыкрыць»

Расейскія прапагандысты ў істэрыцы праз удар па Саранску.

Расейскія прапагандысты раскрытыкавалі кіраўніцтва за тое, што не знайшло часу прыкрыць ад удару адзіны завод па вытворчасці оптавалакновых кабеляў, якія выкарыстоўваюцца для кіравання дронамі. Яго атакавалі УСУ ў ноч на 5 красавіка.

Пра гэта паведаміў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі, спасылаючыся на паведамленне расейскага вайсковага экспэрта Уладзіслава Шурыгіна, піша «Апостраф».

Журналіст зазначыў, што Шурыгін пахваліў украінцаў за тое, што ведалі, куды трэба было біць.

У той жа час, расеец, акрамя крытыкі бяздзейнасці Мінабароны РФ.

«Не, вядома, прыкрыць адзіны ў Расеі завод па вытворчасці оптавалакна Мінабароны і ВСК не маглі! А навошта? У Кітаі купім! Так і ваюем! Ведаюць, куды біць! Ды і жывёлы самарскія ведаюць як і што здымаць! А Дума можа толькі з булінгам змагацца замест таго, каб прыняць законы аб пакаранні за дапамогу ворагу ў выглядзе здымак вынікаў удараў і закона аб мясцовым СПА...», - напісаў у істэрыцы Шурыгін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках