Менскае "Дынама" ўпершыню ў гісторыі выйшла ў другі раўнд плэй-оф КХЛ
5- 5.04.2025, 20:16
- 6,836

На выездзе беларускія хакеісты абгулялі маскоўскае ЦСКА.
Хакеісты менскага "Дынама" ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына, паведамляе «Трибуна».
У шостым матчы серыі гульцы беларускай каманды на выездзе абгулялі хакеістаў маскоўскага ЦСКА з лікам 6:2 і такім чынам прайшлі ў другі раўнд плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.
Агульны лік серыі ў матчах менскага "Дынама" з ЦСКА — 4:2, менскія хакеісты праходзяць у другі раўнд КХЛ.
Такога дасягнення "зубры" дабіліся ўпершыню ў сваёй гісторыі.