7 красавiка 2025, панядзелак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяне Анёл выратаваў, гэта ўжо другі раз»

2
«Мяне Анёл выратаваў, гэта ўжо другі раз»

Ахоўнік Міхаіл расказаў пра напад РФ на Кіеў.

Ахоўнік з імем Міхаіл расказаў пра напад расейскіх акупантаў на Кіеў. Паводле словаў мужчыны, яго выратаваў Анёл Захавальнік. Прычым ужо другі раз, бо 12 лютага мужчына таксама знаходзіўся ў зоне абстрэлу.

Як паведамляе «Радыё Свабода», мужчына падзяліўся падрабязнасцямі пра напад расейскіх войскаў на Абалонскі раён. Ваенных аб'ектаў там няма.

«Тут у нас і хімія, і мэбля, і скура, і рамонт байкаў. Няма ваенных аб'ектаў!» – сказаў Міхаіл.

Паводле словаў мужчыны, падчас нападу яго выратаваў анёл Захавальнік. Прычым ужо другі раз.

«12 лютага прыляцела, дык мяне анёл выратаваў. Цяпер сёння прыляцела, таксама мяне выратаваў. Гэта ўжо другі раз», – падкрэсліў Міхаіл.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках