7 красавiка 2025, панядзелак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выносіце барана!»: ГУВ паказала паспяховы штурм у лесе пад Харкавам

2
«Выносіце барана!»: ГУВ паказала паспяховы штурм у лесе пад Харкавам

Абаронцы Украіны выбілі расейскія войскі з пазіцый, прычыніўшы ім страты.

Украінскія выведнікі, сярод якіх і байцы-замежнікі, правялі дзёрзкі штурм расейскіх пазіцый у лесе на Харкаўшчыне. Тады абаронцам Украіны ўдалося выбіць расейскія войскі з пазіцый, прычыніўшы ім страты.

Гэтае баявое заданне воіны выканалі восенню 2024 года і цяпер пра яго могуць даведацца ўсе ўкраінцы. У Галоўнай управе выведкі не расказалі шмат дэталяў, але паказалі відэа аперацыі абароны ўкраінскай зямлі і грамадзянаў.

«Восень 2024 года. Харкаўская вобласць. Баявое заданне – выбіць расейскіх акупантаў з пазіцый у лясной мясцовасці. У справе – воіны падраздзялення “Стугна”, якое ўваходзіць у “Спецпадраздзяленне Цімура” ГУВ МА Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што штурмавая група абаронцаў здзейсніла паспяховыя манеўры, працавала з гранатамі і дымавымі шашкамі, каб выкурыць расейскіх захопнікаў з іх нораў у лесе.

Як відаць на кадрах, у адказ акупанты спрабавалі атакаваць скідамі з дронаў і ўдарамі з мінамёта, аднак ім нічога не ўдалося.

Дзякуючы эфектыўным камандам і дзеянням, украінскія штурмавікі-выведнікі выбілі ворага з гэтай мясцовасці. Частка акупантаў была ліквідаваная проста ў норах.

«Фінал – вынас “барана”, які прыпёрся на ўкраінскую зямлю і быў знішчаны. Барацьба прадаўжаецца! Слава Украіне!» – падкрэслілі ў ГУВ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках