7 красавiка 2025, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус вырошчваў агародніну і паставіў на месца падатковую

32
Беларус вырошчваў агародніну і паставіў на месца падатковую

Падрабязнасці гісторыі, у якую паверыць далёка не кожны.

Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі, як Канстытуцыйны суд падтрымаў беларуса, які паскардзіўся на падаткавікоў праз выстаўлены да выплаты падаходнага збору. Нагадаем, мужчына падумаў, што гэта парушыла прынцып вяршэнства права і справядлівасці і супярэчыць Канстытуцыі, піша «Зеркала».

Коратка пра тое, што адбылося і з якой зменай гэта звязана

На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Канстытуцыйнага суда паводле скаргі беларуса на пастанову падаткавікоў. Нагадаем, у заяве мужчына ўказаў, што ў яго праверылі прыбыткі за 10 гадоў – з 2012 да 2022 года. Ён растлумачыў, што атрымаў грошы ад продажу прадукцыі раслінаводства. Тады падатковая задняй датай скарысталася зменай, якая з'явілася толькі ў 2022 годзе, яму выставілі да даплаты падаходны.

У Беларусі ў 2022-м увялі падаходны падатак для тых, хто збірае і здае за грошы грыбы, ягады і лекавыя расліны, а таксама вырошчвае агародніну. Збор складае 10% ад прыбыткаў ад іх продажу. Яго спаганяюць у тых выпадках, калі пры праверцы выдаткаў і прыбыткаў чалавек пакажа, што набыў маёмасць або зрабіў іншыя буйныя пакупкі за грошы ад збору ягадаў, грыбоў або продажу гародніны. Але бяруць такі падатак з сумы, якая перавышае 200 базавых велічыняў (на сёння гэта 8400 рублёў).

На думку мужчыны, гэтыя падатковыя змены і іх ужыванне ў дачыненні да яго парушаюць канстытуцыйныя правы. Ён указаў, што ўведзеныя ў 2022 годзе новаўвядзенні не павінны мець зваротную сілу. Суд падтрымаў мужчыну і пастанавіў, што пастанова падатковай парушае прынцыпы «вяршэнства права і справядлівасці».

Канстытуцыйны суд даў ураду тры месяцы, каб унесці на разгляд у парламент законапраект з праўкамі ў Падатковы кодэкс. Пры гэтым трэба «кіравацца палажэннямі Канстытуцыі». А судовыя пастановы ў дачыненні да мужчыны пастанавілі перагледзець.

Падрабязнасці, як падаткавікі выставілі падаходны, а мужчына звяртаўся ў суды

Кобрынская падатковая правяла камеральную праверку (яе ладзяць паводле інфармацыі, якая ёсць у яе распараджэнні) датычна прыбыткаў мужчыны за 10 гадоў – з 2012 да 2022 года.

Як вынікае з звестак банка судовых пастановаў, у яго знайшлі перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі амаль на 130 тысячаў рублёў. Мужчыну папрасілі патлумачыць, дзе ўзяў грошы.

Ён расказаў, што атрымаў прыбыткі ад продажу вырашчанай прадукцыі раслінаводства. Прычым гэтым займаліся ў тым ліку ягоныя сваякі – у іх некалькі зямельных надзелаў у адным з аграгарадкоў Кобрынскага раёна.

Пасля гэтага падаткавікі запыталі дадатковую інфармацыю ў сельсавета і раённай спажыўкааперацыі. Так змаглі пацвердзіць, што мужчына і ягоныя сваякі вядуць асабістую падсобную гаспадарку, у 2012–2017 гадах збывалі вырашчаную гародніну. Але падаткавікі надумалі ўжыць уведзеную ў 2022-м навінку і налічылі падаходны на 40908 рублёў 89 капеек.

Мужчына паспрабаваў аспрэчыць гэтую пастанову ў падатковай. Таксама ён у 2023 годзе звяртаўся ў суд Кобрынскага раёна, а потым – з апеляцыяй у судовую калегію грамадзянскіх справаў Берасцейскага абласнога суда.

Ужо ў 2024-м сітуацыю мужчыны разглядалі старшыня Берасцейскага абласнога суда і пракурор Берасцейскай вобласці. Далей былі скаргі ў Вярхоўны суд і Генпракуратуру, але іх пакінулі без задавальнення, як і папярэднія інстанцыі.

Пасля гэтага мужчына пайшоў у Канстытуцыйны суд, які яго падтрымаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках