У Беларусі ўвялі новыя правілы для ўвозу аднаго з відаў аўто
3- 6.04.2025, 14:12
- 11,474

Для іх тарыф будзе ў 3 разы ніжэйшы.
У Беларусі ўведзеныя квоты на ўвоз седлавых цягачоў паводле льготных ставак утыльзбору ў 2025 годзе. Гэта прадугледжана супольнай пастановай Мінтранса і Мінпрама № 22/1, піша myfin.by.
У дакуменце ўдакладняецца, што паводле зніжаных ставак утылізацыйнага збору сёлета можна завезці толькі тэхніку экалагічнага класу еўра-5 і еўра-6. Для іх тарыф будзе ў 3 разы ніжэйшы.
Колькасць седлавых цягачоў, якія ўвозяцца і ў дачыненні да якіх ужываюцца стаўкі ўтыльзбору паніжанага памеру, вызначаны так:
цягачы 5-га экалагічнага класу – 300 адзінак;
цягачы 6-га экалагічнага класу – 700 адзінак.
Мінтранс нагадвае, што для ўзгаднення набыцця седлавых цягачоў зацікаўленая асоба павінна падаць ва ўпаўнаважаны орган заяву. Заява падаецца на кожны седлавы цягач асобна.