Украінскія вайскоўцы адпомсцілі акупантам за Крывы Рог
13- 6.04.2025, 14:19
- 11,292

Расейцам адплацілі магутнымі ўдарамі артылерыі, РСЗА, мінамётаў і БПЛА.
Воіны Узброеных сілаў Украіны накіравалі расейскім акупантам «пасланне» пасля цынічнага ўдару РФ па Крывым Рогу. Абаронцы не пакінулі без адказу забойства ўкраінскіх дзяцей і адплацілі магутнымі ўдарамі артылерыі, РСЗА, мінамётаў і БПЛА.
Пра гэта 6 красавіка расказаў кіраўнік Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул. Ён апублікаваў відэа, на якіх воіны 63-й асобнай механізаванай брыгады УСУ і 503-га асобнага батальёна марской пяхоты наносяць удары помсты за Крывы Рог.
Сярод іншага, абаронцы з 63-й АМБр «насыпалі» акупантам боепрыпасамі з адпаведнымі пасланнямі. На іх зрабілі подпісы «За Крывы Рог», «За дзяцей».

«ГРАДы, артылерыя, мінамёты, дроны. Байцы брыгады, сталёвыя львы, знішчаюць ворага – гэта вам за Крывы Рог, выблюдкі!» – напісаў Вілкул.
Воіны 503-га АБМП у сваю чаргу паказалі, як знішчаюць ворага і ягоную тэхніку боепрыпасамі з подпісам «Помста за Крывы Рог».
«Даслалі сябры з 503-га асобнага батальёна марской пяхоты. Жорсткая помста ворагу за наш Крывы Рог. Іх дэвіз "Бачыш – страляй!" падтрымліваем. Да апошняга праклятага ворага!» – пракаментаваў Вілкул.

.jpg)



