9 красавiка 2025, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі нечакана з'явіўся перад вернікамі пасля доўгай шпіталізацыі

2
Папа Рымскі нечакана з'явіўся перад вернікамі пасля доўгай шпіталізацыі

Пантыфік прыбыў на адмысловую юбілейную імшу для хворых.

Папа Рымскі Францішак пасля выпіскі са шпіталя, дзе ён праходзіў доўгае лячэнне ад пнеўманіі, нечакана з'явіўся перад вернікамі, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Пра гэта паведамляе AP.

У нядзелю, 6 красавіка, Папу Францішка вывезлі ў колавым крэсле на плошчу Святога Пятра падчас спецыяльнай юбілейнай імшы для хворых, што стала ягоным першым публічным з'яўленнем з моманту выпіскі са шпіталя два тыдні таму.

Пантыфік падняў рукі, каб памахаць натоўпу, які стаяў і пляскаў, калі яго падкацілі да алтара на плошчы.

«Усім добрай нядзелі. Вялікі дзякуй», – сказаў Папа натоўпу.

88-гадовы Францішак, які з'яўляецца пантыфікам з 2013 года, за апошнія два гады некалькі разоў хварэў на грып і мае іншыя праблемы са здароўем. У маладосці ў яго развіўся плеўрыт і яму выдалілі частку аднаго з лёгкіх.

У пантыфіка таксама ёсць нямала хранічных хваробаў. Праз праблемы з каленам яму даводзіцца перамяшчацца на вазку, а ў 2021 годзе яму рабілі аперацыю кішачніка.

У сувязі з гэтым Францішак не выключаў, што добраахвотна сыйдзе з пасады, калі адчуе, што стан здароўя ўжо не дазваляе яму паўнавартасна выконваць свае абавязкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках